Рэчыцкія архівісты прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
3 мая супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» ўшанавалі памяць загінуўшых савецкіх воінаў і мірных грамадзян. Да мемарыялу Вялікай Айчыннай вайны ў парке Перамогі і месца пахавання знішчаных нацыстамі яўрэяў былі ўскладзены кветкі.