«Беларусь памятае. Памятаем кожнага» (удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Баранавічы ў рэспубліканскай акцыі)

3 мая ў межах правядзення рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» наведалі мемарыял ахвярам фашызму ў Калдычэўскім лагеры смерці.

Увесну 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі ў в.Калдычава лагер смерці для масавага знішчэння людзей. У лагеры было знішчана больш за 22 000 чалавек, сярод якіх спачатку былі ваеннапалонныя, потым яўрэі. На месцы пахаванняў вязняў Калдычэўскага лагера смерці адкрыты помнік ахвярам генацыду – прадстаўнікам трох канфесій: юдэям, каталікам і праваслаўным.

Архівісты ўсклалі да помніка кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто не вярнуўся з вайны.

 








З дакументаў фонду «Баранавіцкая абласная камісія садзейнічання ў працы надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧГК) па Баранавіцкай вобласці».

Абагульненыя звесткі абласной і акты раённых камісій аб фактах злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі вобласці, спісы захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якія здзяйснялі злачынствы ў перыяд часовай акупацыі імі Баранавіцкай вобласці ў 1941 – 1944 гг.

З акту ад 1 студзеня 1945 года.

 

Ф.616.Оп.1.Д.70.Л.28б.
Ф.616.Оп.1.Д.70.Л.28г.
Ф.616.Оп.1.Д.70.Л.28ж.
Ф.616.Оп.1.Д.70.Л.28з.
Ф.616.Оп.1Д.70.Л.28и.
Ф.1022.Оп.1.Д.251.Л.48.