Аб правядзенні мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», а таксама правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі навучэнцаў 7 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Маладзечна» для правядзення ўрока «Каб памяталі…».
Падчас правядзення ўрока за напісанне па дакументах архіва даследчай працы «Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада» была абвешчана Падзяка аднаму іх навучэнцаў – Араліну Аляксею, які заняў ганаровае III месца на агульнашкольным конкурсе даследчых работ.