26 красавіка супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 37-йгадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка ў Свята-Успенскім саборы г.Віцебска прайшло мерапрыемства, прысвечанае 37-й гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
У храме сабраліся прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, адміністрацый г.Віцебска, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі, супрацоўнікі МНС, навучэнцы Віцебскага кадэцкага вучылішча і профільнага класа МНС сярэдняй школы №44 г.Віцебска, прадстаўнікі грамадскасці.
Да прысутных звярнуўся начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Мялешкін С.М., які адзначыў мужнасць ліквідатараў аварыі, выказаў спачуванне сем’ям, якія страцілі сваіх родных ад наступстваў аварыі, і падкрэсліў, што менавіта Беларусь у найбольшай ступені пацярпела ад радыёактыўнага забруджвання.
Удзельнікі мерапрыемства ушанавалі хвілінай маўчання памяць ліквідатараў аварыі і ўсіх тых, хто памёр ад яе наступстваў.
Завяршылася мерапрыемства літыёй аб загінуўшых ліквідатарах аварыі і аб усіх тых, хто памёр ад наступстваў аварыі.
Прысутныя запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах трагедыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.