Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праводзіць цыкл урокаў для школьнікаў на тэму: «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – найбуйнейшая экалагічная катастрофа 20 стагоддзя»

26 красавіка 2023 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Драздова А.М. правяла цыкл урокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Гомеля імя Г.М. Склязьнёва» на тэму: «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – найбуйнейшая экалагічная катастрофа 20 стагоддзя» у сценах бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р. Раманава г. Гомеля. Рабяты таксама азнаёміліся з выставай па вышэйпаказанай тэме.

37 гадоў прайшло з таго часу, як адбылася страшная трагедыя для беларускай зямлі – выбух на Чарнобыльскай АЭС. У гэты дзень навучэнцы сабраліся ў сценах бібліятэкі, каб яшчэ раз успомніць пра чарнобыльскую трагедыю і гераізм ліквідатараў страшнай аварыі 20-га стагоддзя.

Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны аварыі і наступствы для навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, для навучэнцаў быў прадэманстраваны відэаролік у рамках вышэйзгаданай тэмы.

Напрыканцы мерапрыемства, у фармаце дыялогу, хлопцы і дзяўчаты зрабілі выснову, што людзі павінны памятаць пра Чарнобыльскую катастрофу, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб такога больш не паўтарылася.