Сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

26 красавіка 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі 3 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Будучыя гісторыкі наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 120 – годдзю з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча-дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Госці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.