17 красавіка 2023 года ў Віцебску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2022»

Сярод узнагароджаных – Баравік Нэля Аляксандраўна, вядучы архівіст Дзяржархіва ў г. Глыбокае (у 2007-2022 гг. – дырэктар архіва).

– У апошні час мы бачым, што менавіта жанчыны выцягваюць на сваіх далікатных плячах многія праекты, якія рэалізуюцца ў горадзе, вобласці, краіне. І сёння вельмі важна адзначаць вашу працу, дасягненні і гаварыць словы падзякі, – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.