Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М.Аляксандрава»

13 красакавіка 2023 г. у Дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М.Аляксандрава» (РНПЦ) адкрылася інтэрактыўная выстаўка «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя прысвечана партызанскаму і падпольнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заснавана на дакументах унікальнага праекта выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва, партала «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Выставу адкрыў Сяргей Львовіч Палякоў – дырэктар РНПЦ. У сваім выступленні С.Л.Палякоў адзначыў аб важнасці прадстаўленага праекта ў захаванні гістарычнай памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва А.У.Кушнова, ў выступаючы перад прысутнымі, расказала аб праекце «Партызаны Беларусі» і адзначыла, што інтэрактыўная выстава – гэта даніна памяці і павагі тым, хто змагаўся супраць нацыстаў у складзе партызанскіх брыгад, атрадаў і фарміраванняў у гады Вялікай. Айчыннай вайны. Гэты праект атрымаў старт у 2019 годзе і мае вельмі вялікае значэнне ў папулярызацыі архіўных дакументаў. А.У.Кушнова расказала аб дзейнасці архіва ў гэтым напрамку. Гэта найперш арганізацыя і правядзенне экскурсій па архіве, выставачная, навуковая, публікацыйная дзейнасці архіва. Падчас мерапрыемства яна перадала экзэмпляр альбома выяўленчай творчасці партызан дырэктару РНПЦ.

Намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь Сегодня» І.А.Сінічкін у выступленні адзначыў, што партал «Партызаны Беларусі» наведалі тысячы карыстальнікаў з нашай краіны і прадстаўнікоў іншых краін свету. Пакуль людзі памятаюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне гісторыю не толькі нашай краіны, але і кожнага героя паасобку, ёсць спадзяванне, што вайна не прыйдзе на нашу зямлю.

І.А.Сінічкін распавёў аб магчымасці напаўняць партал звесткамі з сямейных архіваў – фатаграфіямі, дакументамі аб гераічных продках.