Агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
10 красавіка 2023 года адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень: завяршэнне працы над распрацоўкай афіцыйнай эмблемы і відэа-візіткі ўстановы, магчымы візіт у архіў-музей мастака і дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргея Яўгенавіча Крыштаповіча.
На прыканцы сустрэчы адбылося віншаванне з днём нараджэння намесніка дырэктара Алены Аляксандраўны Макаранка і вядучага архівіста аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Ірыны Анатольеўны Евенка. Калектыў павіншаваў імянінніц з іх святам, пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх уражанняў і захавання іх жаночай прыгажосці.