10 красавіка 2023 года напярэдадні 37 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» стартавала выстава «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – найбуйнейшая экалагічная катастрофа 20 стагоддзя»
10 красавіка 2023 года напярэдадні 37 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» стартавала выстава «26 красавіка 1986 года. Чарнобыль – найбуйнейшая экалагічная катастрофа 20 стагоддзя», падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій.
Азнаёміцца з выставай, дакрануцца да тых страшных падзей, адчуць маштабы трагедыі ў гэты дзень у чытальнай зале сабраліся работнікі архіва.
Выстаўка падрыхтавана з мэтай азнаямлення з архіўнымі дакументамі, якія даюць магчымасць дэталёва прасачыць падзеі тых ужо далёкіх дзён у гісторыі нашай вобласці, якія пакінулі глыбокі след у свядомасці мільёнаў людзей.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікі архіва атрымалі ўнікальную магчымасць не толькі падрабязна разабрацца, што адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі, як у некалькі этапаў праходзіла эвакуацыя насельніцтва ў бяспечныя раёны, праводзіліся ахоўныя мерапрыемствы па ліквідацыі аварыі і яе наступстваў, але і азнаёміцца з новымі дакументамі, якія адлюстроўваюць наступствы Чарнобыльскай катастрофы, якія паступілі на захоўванне ў архіў.