Адкрыццё выставы «Вайна і лёсы людзей»
10.04.2023 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Вайна і лёсы людзей», з удзелам студэнтаў групы ФСДМ-1 установы адукацыі «Лідскі дзяржаўны музычны каледж».
Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа пачаткоўца архівіста» па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».