Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Гісторыя іх паходжання»
У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 4-х, 5-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Гісторыя іх паходжання», прысвечаная гісторыі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі населеных пунктаў дзяржавы.
У цяперашні час цікавасць да беларускай сімволікі надзвычай актуальная. У першую чаргу гэта звязана, з усведамленнем кожным жыхаром нашай краіны таго факта, што ён – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама з нацыянальным і духоўным адраджэннем беларускага народа ў цэлым. Сімволіка – частка нашай багатай гісторыі, яркі і ўнікальны элемент ідэалогіі і культуры.