Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з вучнямі 3-4 класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі «Гімназія № 36 г.Гомеля імя I.Мележа»

28 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» быў праведзены ўрок-экскурсія «Архіўны свет» з вучнямі 3-4 класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі «Гімназія № 36 г.Гомеля імя I. Мележа» ў суправаджэнні кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Дзеравянкі Віталя Валер’евіча.

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве і яго сховішчах, падчас якой яны даведаліся аб асноўных напрамках яго працы, складзе і колькасці захоўваемых дакументаў, змаглі азнаёміцца з самымі цікавымі з іх.

Падчас наведвання чытальнай залы архіва школьнікам была прадэманстравана выстава архіўных дакументаў і фатаграфій «Героі гомельскай зямлі», а супрацоўнікі архіва распавялі дзецям аб правілах і парадку працы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва.

У заключэнне экскурсіі, усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне, якая па сваім інтэр’еры нагадвае працоўнае месца партыйнага работніка таго часу.