Аб рабочым візіце намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кота і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Брэсцкую вобласць

22-23 сакавіка 2023 г. у рамках рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў наведалі архіўныя ўстановы Брэстчыны: Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці і занальныя дзяржаўныя архівы ў г.Кобрыне і г.Баранавічы.

Прадстаўнікі Мінюста азнаёміліся з дзейнасцю дзяржархіваў, іх матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі захоўвання дакументаў і работы архівістаў, працэсам алічбоўвання архіўных дакументаў, наведалі архівасховішчы, чытальныя залы, рабочыя кабінеты і іншыя памяшканні.

Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў правёў нарады з адміністрацыяй архіўных устаноў, на якіх заслуханы даклады іх кіраўнікоў аб дзейнасці архіваў.

Візіт завяршыўся сустрэчамі з працоўнымі калектывамі дзяржархіваў. Работа архівістаў Брэстчыны заслужыла станоўчую адзнаку кіраўніка галіны.

Перад работнікамі архіваў былі пастаўлены канкрэтныя задачы на бягучы перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.

 

1. Кот А.М. і Воінаў А.Л. наведваюць лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў будынку па вул. Энгельса, 8
2. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава паказвае Кату А.М. і Воінаву А.Л. некаторыя архіўныя дакументы
3. Воінаў А.Л. знаёміцца з умовамі захоўвання дакументаў у архівасховішчы ў будынку дзяржархіва Брэсцкай вобласці па вул. Энгельса, 8
4. Падчас наведвання лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў будынку па вул. В.Харужай, 15
5. У архівасховішчы ў будынку па вул. В.Харужай, 15
6. Воінаў А.Л. знаёміцца з экспанатамі музея архіва і архіўнай справы
7-8. Воінаў А.Л. праводзіць рабочую нараду з членамі дырэкцыі дзяржархіва Брэсцкай вобласці
9-10. Падчас сустрэчы з калектывам дзяржархіва Брэсцкай вобласці
11. Воінаў А.Л. знаёміцца з умовамі захоўвання дакументаў у ЗДА ў г.Кобрыне
12. Падчас наведвання працоўных кабінетаў ЗДА ў г.Кобрыне
13. Сустрэча Воінава А.Л. з калектывам ЗДА ў г.Кобрыне
14-15. Наведванне Воінава А.Л. ЗДА ў г.Баранавічы