Мітынг-рэквіем у Мемарыяльным комплексе «Хатынь»
У гісторыі кожнага народа ёсць свае месцы памяці і смутку. Для беларусаў адным з такіх стала Хатынь.
22 сакавіка 2023 года ў Мемарыяльным комплексе “Хатынь” адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Памятнае мерапрыемства было прысвечана 80-м угодкам трагедыі.
У складзе дэлегацыі Дзяржынскага раёна ў адкрыцці абноўленага мемарыяльнага комплексу прынялі ўдзел работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» намеснік дырэктара Грыневіч А.М., загадчыка аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Мазга А.І., намеснік загадчыка аддзела тэхн Арыновіч Т.В., вядучы архівіст аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Далжанкова Т.П., вядучы спецыяліст па кадрах аддзела арганізацыйна-кадравай работы Каляга І.І.
Жыць на сваёй зямлі, абараняць яе і свае ідэалы, гадаваць дзяцей і берагчы гістарычную памяць – гэта запавет продкаў нам, сучаснаму пакаленню. Памятаць і не дапусціць забыцця гісторыі беларускага народа заклікаюць нас званы Хатыні.
![]() |
Работнікі БДАКФФД перад ускладаннем кветак у Мемарыяльным комплексе «Хатынь» |
![]() |
Работнікі БДАКФФД, якія прымалі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Мемарыяльным комплексе «Хатынь» (злева направа: нам. загадчыка АТК Арыновіч Т.В., вед. спецыяліст па кадрах аддзела арганізацыйна-кадравай работы Каляга І.І., вед. Т.П., намеснік дырэктара Грыневіч А.М., загадчык аддзела ГУ і НСА Мазго А.І.) |
![]() |
Намеснік загадчыка АТК Арыновіч Т.У. ускладае кветкі да помніка “Непакорны чалавек” |