Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва»

17 сакавіка 2023 года ўстанову “Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці” ў рамках акцыі “Архівы – школе” і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння з экскурсіяй наведалі вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва”.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы на Магілёўшчыне, відамі дзейнасці, якія выконваюць архівісты. Здолелі ўбачыць найбольш цікавыя дакументы з архіўных фондаў. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі планы і карты даваеннага г. Магілёва, якія дэманструюць гісторыю развіцця абласнога цэнтра.

Таксама навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і як арганізоўваецца працэс аблічбоўкі.