22 сакавіка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё інтэрнет-выставы «Мемарыяльны комплекс «Хатынь» месца памяці, смутку і болю»
Вялікая Айчынная вайна стала для беларусаў часам непераходзячага смутку. Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты на працягу ўсяго перыяду акупацыі.
У 1967 г. калектыў архітэктараў (Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін і скульптар С.Селіханаў) прыступіў да стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь». І, ужо 5 ліпеня 1969 г., на месцы спаленай вёскі быў адкрыты Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».
У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўваецца праектная дакументацыя, па дадзеным мемарыяле, якая дазваляе разгледзець, як ствараўся дадзены помнік.
Праходзяць дзесяцігоддзі, але людзі не забываеюць тую страшную дату. Даты, якая стала для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь датай смутку і болі. У 2022 г. па выніках расследавання сучаснай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа мемарыяльны комплекс быў рэканструяваны. На сімвалічных «Могілках вёсак» з’явіліся новыя пастаменты і скрыні з прахам.