Акцыя «Архівы ‒ школе» ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы
21 сакавіка 2023 года ў актавай зале філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прачытала лекцыю на тэму «Памятаць, каб жыць. Спаленыя вёскі. Злачынства без тэрміну даўніны» да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні.
Падчас лекцыі студэнты яшчэ раз узгадалі страшныя падзеі, якія адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 г., разгледзелі этапы ўвекавечання памяці спаленай вёскі, а таксама даведаліся пра трагічныя лёсы некаторых іншых населеных пунктаў Мінскай вобласці, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены архіўныя дакументы, якія расказваюць аб генацыдзе беларускага народа ў гады вайны, спаленні Хатыні і іншых вёсак Міншчыны, а таксама дакументы аб стварэнні Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Напрыканцы лекцыі супрацоўнікі архіва расказалі пра мерапрыемствы і праекты, якія праводзяцца ў Беларусі для ўвекавечання памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.