У памяць аб Хатынскай трагедыі
Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым.
У памяць аб Хатынскай трагедыі і ахвярах генацыду беларускага народа супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка «Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку…».
Выстаўка электронных дакументаў, па матэрыялах архіва і з адкрытых інтэрнэт-крыніц, змяшчае пасведчанні аб трагедыі і ўшанаванні памяці загінуўшых у рамках створанага мемарыяльнага комплексу.