Аб распрацоўцы праекта новай рэдакцыі агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 010-95 «Уніфікаваныя дакументы»

З 27.03.2023 Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пачынае распрацоўку праекта новай рэдакцыі агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 010-95 «Уніфікаваныя дакументы».

АКРБ 010-95 прызначаны для забеспячэння сістэматызацыі і ўніфікацыі дакументаў пэўных сфераў дзейнасці, а таксама для аўтаматызацыі працэсаў збору, апрацоўкі, аналізу і ўліку інфармацыі, якая змяшчаецца ў рэквізітах форм дакументаў.

Кантакты: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10, тэл. +375 17 200 43 81.