16 сакавіка 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел: кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля Казачок С.А., першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Гуржый А.А., дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М., старшы выкладчык кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГДУ ім. Ф.Скарыны Ждановіч П.Л., часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі раёна – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Кавалёў А.І., дырэктар КЖРЭУП «Навабеліцкае Гомель» Коваль У.М.
Ва ўступным слове Сяргей Казачок прадставіў удзельнікаў круглага стала, а таксама азнаёміў калектыў архіва з планам правядзення мерапрыемства.
У рамках круглага стала Павел Ждановіч расчыніў асноўнае пытанне Хатынскай трагедыі, адзначыўшы: «Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты на працягу ўсяго перыяду акупацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Страшныя злачынствы тых ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забыты, але і не павінны паўтарыцца».
У сваім дакладзе Андрэй Гуржы распавёў аб важным новаўвядзенні ў беларускай выбарчай сістэме – адзіным дні галасавання, падкрэсліўшы важнасць усеагульнага інфармавання ў гэтым пытанні.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі падзякавалі адзін аднаму за канструктыўны і цікавы дыялог.
У ходзе наведвання абласнога архіва кіраўнік адміністрацыі Казачок С.А. і сябры ІПГ азнаёміліся з выставай: «85 гадоў стварэння і развіцця. Гомельская вобласць».