Акцыя «Архівы-школе» прайшла ў Рэчыцкім педкаледжы
У УА «Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж» быў праведзены урок ваенна-патрыятычнага выхавання. Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы расказалі навучэнцам 1-2 курса пра ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Луцэнка.
З цікавасцю будучыя педагогі, асноўная частка з якіх – дзяўчаты, вывучалі дакументы Валянціны Міхайлаўны, якая з’яўляецца прыкладам сапраўднай жанчыны і патрыёта.