У Нацыянальным архіве прэзентавалі зборнік дакументаў «У Вас еще есть выбор…»

9 сакавіка у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прэзентавалі зборнік дакументаў «У Вас еще есть выбор…» аб разлажэнні антысавецкіх воінскіх і паліцэйскіх фарміраваняў.

Дырэктар архіва А.К. Дземянюк адзначыў важнасць увядзення ў навуковы зварот такога масіва новых дакументаў і падкрэсліў актуальнасць прэзентуемага зборніка. За шматгадовае плённае супрацоўніцтва, актыўную навукова-метадычную і практычную дапамогу ў публікацыйна-выдавецкай дзейнасці НАРБа, а таксама за падрыхтоўку навуковых кадраў архівістаў А.К. Дземянюк узнагародзіў нагрудным знакам НАРБ «За заслугі» акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, д.г.н., прафесара, акадэміка А.А. Каваленю і дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), д.г.н., прафесара А.Г. Каханоўскага. Таксама ў НАН Беларусі і на гістарычны факультэт БДУ былі перададзены апошнія выданні, падрыхтаваныя НАРБ.

Акадэмік А.А. Каваленя ў сваім выступленні адзначыў шматгадовы значны ўклад архівістаў у вывучэнне розных аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, іх ролю ў барацьбе са спробамі фальсіфікацый гісторыі.

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ А.Г. Каханоўскі адзначыў актуальнасць выбранай тэмы зборніка, адзначыўшы, што доўгі час разлажэнне антысавецкіх фарміраванняў не знаходзілася ў даследчыцкім фокусе гісторыкаў. Ён таксама падкрэсліў важнасць дакументальных выданняў для адукацыйнага працэсу студэнтаў-гісторыкаў.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л. Лакіза падкрэсліў цесныя і плённыя ўзаемаадносіны між вучонымі і архівістамі, асабліва ў рамках працы па вывучэнню тэмы генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адзначыўшы, што многія зборнікі дакументаў сталі зыходнай кропкай і фундаментам гэтай працы.

Загадчык аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч выказаў словы ўдзячнасці архіву за сістэмную і плённую выдавецкую дзейнасць, падкрэсліўшы, што НАРБ стаў фактычна адным з навуковых цэнтраў вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар гістарычнай прадмовы да зборніка, загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, д.г.н., прафесар А.М. Літвін звярнуў увагу на складанасць абранай тэмы. Ён адзначыў, што праблема разлажэння антысавецкіх ваенна-паліцэйскіх фарміраванняў патрабуе глыбокага і сістэмнага вывучэння, а прэзентуемы зборнік стане фундаментам для далейшай распрацоўкі гэтай праблемы.

Загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук МДЛУ, к.г.н., дацэнт С.Я. Новікаў, які з’яўляецца рэцэнзентам зборніка, адзначыў высокі ўзровень выдання, разнастайны відавы змест друкуемых дакументаў, іх навізну і інфарматыўнасць.

Кіраўнік аўтарскага калектыву, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д. Селяменеў распавёў пра падрыхтоўку выдання, яго структуру і друкуемыя дакументы.

Прафесар кафедры грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Пятра Вялікага, д.г.н. А.Я. Краснажонава адзначыла вялікую працу НАРБ па вывучэнню розных аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама цеснае супрацоўніцтва між архівістамі і навукоўцамі з Санкт-Пецярбурга.

Добрыя словы ў адрас прэзентуемага выдання выказалі таксама вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі, к.г.н., дацэнт А.А. Крыварот, навуковы супрацоўнік гэта ж цэнтра В.М. Надтачаеў, загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнт А.І. Корсак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ, к.г.н. К.І. Козак, выканаўчы дырэктар фонду «Гістарычная памяць» (г. Масква) Н.В. Сялюкіна.

Для ўсіх прысутных таксама былі прадстаўлены арыгінальныя дакументы з фондаў НАРБ па тэме разлажэння антысацецкіх ваенна-паліцэскіх фарміраванняў.