Правядзенне Адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным архіве

28 лютага ў Нацыянальным архіве адбыўся адзіны дзень інфармавання. З лекцыяй на тэму: «Забеспячэнне ваеннай бяспекі – найважнейшы фактар развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах» выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Юрчанка Мікалай Мікалаевіч. Сустрэча была прымеркавана да 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Юрчанка М.М. расказаў аб колькасці, складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рабоце абаронна-прамысловага комплексу Беларусі ў цяперашні час, адзначыў асаблівасці сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўкі, асвятліў асноўныя напрамкі Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва нашай краіны.

Лекцыя выклікала жывую цікавасць у работнікаў архіва, пасля заканчэння сустрэчы Мікалай Мікалаевіч адказаў на пытанні прысутных.