Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» ва ўстаноўчым сходзе па стварэнні партыі з працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь» у Дзяржынску
Эфектыўным інструментам у павышэнні ўзроўню салідарнасці і згуртаванасці беларускага грамадства павінна стаць палітычная партыя, якая аб’яднала б вялікія народныя масы на аснове ідэй патрыятызму, нацыянальных традыцый і каштоўнасцяў, сацыяльнай справядлівасці. Такія галоўныя пасылы прагучалі на ўстаноўчым сходзе па стварэнні партыі з працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь» у Дзяржынску.
Устаноўчы сход аб’яднаў прадстаўнікоў усіх значных прафесійных і сацыяльных груп Дзяржыншчыны. Таксама ў дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел і работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у асобе намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Грыневіч А.М., сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» БДАКФФД і члена Маладзёжнага парламента пры Дзяржынскім раённым Савеце дэпутатаў Мяшы С.У.
Дэлегаты сходу аднагалосна прагаласавалі за стварэньне новай палітычнай партыі.
На фото:
Участники учредительного собрания в г. Дзержинске по строительству «Белорусской партии «Белая Русь» (16 февраля 2023 г., г.Дзержинск БГАКФФД)