Сустрэча з членам саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Іванчыкавым Віктарам Аляксандравічам

13 лютага 2023 г. напярэдадні памятнай даты «Дзень памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў» у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый архіва – БРСМ, Таварыства архівістаў, Белая Русь, Беларускага саюза жанчын з журналістам, членам саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Іванчыкавым Віктарам Аляксандравічам.

Віктар Аляксандравіч на працягу 8 гадоў быў загадчыкам Філіяла музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «Помнік воінам – інтэрнацыяналістам». У ходзе сустрэчы з работнікамі архіва Іванчыкаў В.А. расказаў аб тым, як ён выяўляў дакументы па арганізацыях, архівах краіны, якія ляглі ў аснову кнігі, аўтарам якой ён з’яўляецца – «Помнік мужнасці і смутку», аб тых рашэннях, якія былі прыняты на ўзроўні партыйных, камсамольскіх органаў, Мінскага гарвыканкама, Прэзідэнта нашай краіны па распрацоўцы праекта, будаўніцтвы і адкрыцці манумента на штучным востраве на р.Свіслач у раёне Траецкага прадмесця. Гутарка выклікала жывую цікавасць у працаўнікоў архіва.

Пасля сустрэчы было прынята рашэнне 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана, наведаць помнік воінам – інтэрнацыяналістам і ўскласці кветкі да манумента.