У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці прайшоў адкрыты ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны краіны» для навучэнцаў ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава»
26 студзеня 2023 г. у ходзе рэалізацыі плана сумеснай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава» на 2022/2023 навучальны год і ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-х класаў абласнога ліцэя.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены адкрыты ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны краіны». Школьнікаў азнаёмілі з гісторыяй архіўнай справы Беларусі, расказалі аб ролі архіваў у жыцці грамадства і краіны, аб важнасці захавання дакументаў як гісторыка-культурнай пісьмовай спадчыны дзяржавы.
Жывую цікавасць у вучняў выклікала наведванне архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.