У рамках дня інфармавання 19 студзеня 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працаўнікоў архіва

У рамках дня інфармавання 19 студзеня 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне і за мяжой з 7 па 13 студзеня 2023 года.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 3 «Аб мерах па забеспячэнню своечасовай выплаты заработнай платы». Вызначаны таксама парадак прымусовага выканання патрабавання аб пагашэнні запазычанасці па выплаце заработнай платы. Пры гэтым абарона інтарэсаў грамадзян будзе ажыццяўляцца без уключэння іх у гэты працэс.

Таксама дырэктар архіва ў сваім дакладзе расказаў, што Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якім работнікі СМІ і сферы культуры ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзначаны Падзякай Прэзідэнта восем работнікаў СМІ, а таксама пяць работнікаў культуры былі ўдастоены медалёў Францыска Скарыны.

Акрамя таго, Андрэй Мікалаевіч расказаў, што ў Беларусі аб’яўлены конкурс на суісканне дзяржпрэмій 2024 года.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сведчаннем найвышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Работы ўдзельнікаў прымаюцца да разгляду камітэтам да 1 кастрычніка 2023 года. З парадкам вылучэння і прадстаўлення работ на суісканне дзяржпрэмій Беларусі можна азнаёміцца на сайце НАН Беларусі.

Падчас мерапрыемстваў дырэктар архіва даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.