Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
У рамках адзінага дня інфармавання ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у цёплай дружалюбнай атмасферы прайшла сустрэча з прадстаўнікамі УУС Мінскага аблвыканкама. Перад работнікамі калектыва архіва выступілі М.М.Кавалёў – намеснік начальніка ўпраўлення па папярэджанні кіберзлачыннасці, Д.А.Зублёўскі – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і Т.Г.Чаўгун – начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці.
У ходзе сустрэчы-гутаркі М.М.Кавалёў з дапамогай прэзентацыі азнаёміў прысутных з сучаснымі відамі кіберзлачынстваў такімі, як фішынг, кібервымагальніцтва, кібермахлярства, кіберзлачынствы, звязаныя з умяшаннем у асабістае жыццё, метадамі процідзеяння ім, а таксама формаў.
Д.А.Зублеўскі расказаў работнікам архіва аб магчымасцях навучання школьнікаў у кадэцкіх вучылішчах МУС Мінскай вобласці і Спецыялізаваным ліцэі МУС.
Т.Г.Чаўгун у сваім выступе ўзняў праблему хатняга гвалту, удзелу падлеткаў у незаконным абарачэнні наркотыкаў, палавой недатыкальнасці падлеткаў і бацькоўскаму кантролю за паводзінамі дзяцей.
Узнятыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў праблемы знайшлі шырокі водгук сярод работнікаў архіва, які выказаўся ў дыялогу.
Акрамя гэтага, у ходзе сустрэчы былі віншаваны работнікі архіва З.В.Кашэвіч Зоя Васільеўна з 60-гадовым юбілеем і Т.С.Вайцяховіч з днём нараджэння.
У канцы візіту для прадстаўнікоў УУС Мінскага аблвыканкама была праведзена экскурсія па архіве.