10 студзеня 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у гарадскім семінары-практыкуме

10 студзеня 2023 года на базе дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» адбыўся гарадскі семінар-практыкум для кіраўнікоў гісторыка-краязнаўчых аб’яднанняў па інтарэсах, музеяў і музейных пакояў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, пошукавых клубаў «Арганізацыя даследчай дзейнасці па вывучэнні малой радзімы з навучэнцамі», у працы якога прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».

Мэтамі мерапрыемства было развіццё навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і аказанне педагогам і навучэнцам дапамогі ў падрыхтоўцы навукова-даследчых работ для ўдзелу ў конкурсах.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. А.I. Герцэна азнаёмілі ўдзельнікаў семінара з матэрыяламі электроннага бібліятэчнага каталога па краязнаўстве, а супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі прэзентацыю ўстановы ў ходзе, якой удзельнікі семінара даведаліся пра гісторыю архіва, асноўных напрамках яго працы, складзе захоўваемых дакументаў, парадку работы ў чытальнай зале.