Падвядзенне вынікаў 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
6 студзеня 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшло падвядзенне вынікаў працы за 2022 год. На калегіі прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусаў А.С. і першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Сталяроў А.М.
Быў заслуханы даклад намесніка дырэктара ўстановы Цалабанавай Л.М., якая адзначыла, што архіў у поўным аб’ёме выканаў асноўныя паказчыкі дзейнасці. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні бягучай дзейнасці ўстановы і перспектывы далейшай працы.