Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці адкрыў банэрную выставу «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ»
9 студзеня 2023 года ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбылося адкрыццё перасовачнай банэрнай выставы «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ».
Выстаўка падрыхтавана супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці да 85-годдзя цэнтральнага рэгіёна.
Экспазіцыя складаецца з сямі банэраў, якія адлюстроўваюць не толькі важнейшыя вехі ў гісторыі Міншчыны, але і ў цэлым дынаміку яе развіцця, як у сферы агульнага будаўніцтва, так і розных галін народнай гаспадаркі – ад аграпрамысловага комплексу да культуры.
Гэта выстаўка ў дакументах і фактах адлюстроўвае амаль векавую гісторыю Мінскай вобласці: ад стварэння самой вобласці ў 1938 годзе і змянення яе граніц, да аднаўлення ў пасляваенны перыяд і будаўніцтва важных прамысловых аб’ектаў.