Дабрачынная акцыя «Прафсаюзы – дзецям»
Завяршаецца навагодні этап дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям».
Напярэдадні Раства Хрыстова старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, старшыня Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Захаранка, прадстаўнікі першасных прафсаюзных арганізацый, у тым ліку старшыня прафкама ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» Марына Дзічкевіч, наведалі дом сямейнага тыпу ў аг.Жарнасекі Полацкага раёна. Цяпер там выхоўваецца шасцёра дзяцей: 3 дзяўчынкі – Аліна, Паліна, Насця, і 3 хлопчыкі – Сцяпан, Максім, Слава.
Актыўны ўдзел у акцыі прынялі архівісты Дзяржархіву ў г.Полацку. Для малодшых членаў сям’і Галабародавых падрыхтавалі падарункі: канцылярскія прыналежнасці, цацкі, настольныя гульні.