Аб запрашэнні 22 верасня 2022 г. у НГАБ у г.Гродна ў рамках правядзення Тыдня нулявога траўматызму і акцыі Адзінага дня бяспекі спецыяліста па навучанні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа
22 верасня 2022 года ў рамках правядзення Тыдня нулявога траўматызму і акцыі Адзінага дня бяспекі ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна быў запрошаны спецыяліст па навучанні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Паўленковіч А.У.
Супрацоўнікі архіва былі азнаёмлены з асноўнымі накірункамі дзейнасці Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Спецыяліст па навучанні расказаў аб алгарытме дзеянняў пры аказанні першай дапамогі. Тлумачэнне спецыяліста суправаджалася паказам дзеянняў на манекенах – трэнажорах і трэніроўкай на супрацоўніках архіва.
Падчас дыскусіі архівісты задалі шэраг пытанняў госцю архіва аб паводзінах у неадкладных і надзвычайных сітуацыях.