22 верасня 2022 года з мэтай адпрацоўкі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў і прадухілення гібелі людзей ад іх у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» была праведзена акцыя «Адзіны дзень бяспекі»
22 верасня 2022 года з мэтай адпрацоўкі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў і прадухілення гібелі людзей ад іх у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» была праведзена акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
Інжынернай службай установы была праведзена вучэбная трэніроўка, адпрацоўка планаў эвакуацыі з задзейнічаннем сістэм пажарнай сігналізацыі, абвесткі людзей аб пажары, тушэнне ўмоўнага ўзгарання і аказанні першай дапамогі да прыезду спецыялістаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Запрошаная для ўдзелу ў акцыі галоўны спецыяліст аддзела нагляду і прафілактыкі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Ксенія Шыратава азнаёміла работнікаў лабараторыі з асноўнымі мерамі, якія забяспечваюць бяспеку людзей пры выяўленні ўзгарання і своечасовым абвестцы аб распачатым пажары. У ходзе абмеркавання былі прыведзены прыклады сітуацый, якія пацягнулі за сабой неспрыяльныя наступствы, прадэманстраваны відэаролікі. Ксенія Даміраўна адзначыла, што большасць людзей, апынуўшыся ў надзвычайнай сітуацыі, упадаюць у паніку і не ведаюць, што ім рабіць да прыезду дапамогі. А між тым, дарага кожная хвіліна. На канкрэтных прыкладах спецыяліст патлумачыла, як не разгубіцца і пісьменна аказаць першую дапамогу, выконваючы пэўную паслядоўнасць дзеянняў у розных сітуацыях.