Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у адкрыцці гісторыка-дакументальнай выставы і пасяджэнні Круглага стала “Польска-савецкая вайна 1919-1921 гг. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.”

16 сакавіка 2021 г. у Выставачнай зале федэральных архіваў Расійскай Федэрацыі адбылася цырымонія адкрыцця гісторыка-дакументальнай выставы “Польска-савецкая вайна 1919-1921 гг. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.”, арганізаванай Федэральным архіўных агенцтвам Расійскай Федэрацыі (далей – Росархіў), Расійскім дзяржаўным архівам сацыяльна-палітычнай гісторыі (далей – РДАСПГ), Расійскім гістарычным таварыствам (далей – РГТ) пры ўдзеле шэрагу федэральных і ведамасных устаноў Расіі, а таксама Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) і дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі. Пасля цырымоніі адкрыцця і агляднай экскурсіі па выставе на базе Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў прайшло пасяджэнне круглага стала “Польска-савецкая вайна 1919-1921 гг. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.”. У мерапрыемствах прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе дырэктара Дэпартамента В.І.Кураша і дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюка.

У адрас арганізатараў і ўдзельнікаў гісторыка-дакументальнага праекта былі накіраваны прывітанні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У.Пуціна і Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі С.В.Лаўрова.

На цырымоніі адкрыцця выставы з прывітальным словам выступілі С.Я.Нарышкін (Старшыня РГТ, дырэктар службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі), В.Р.Мядзінскі (Старшыня Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі), А.М.Арцізоў (кіраўнік Росархіва), В.І.Кураш, П.П.Скараспелаў (дырэктар РДАСПГ).

У сваім выступленні В.І.Кураш акцэнтаваў увагу прысутных на трагічных наступствах польска-савецкай вайны і Рыжскага мірнага дагавора для Беларусі, а таксама адзначыў высокую каштоўнасць міжнародных архіўных праектаў для аб’ектыўнага вывучэння і асэнсавання мінулага.

Беларускім бокам для экспанавання ў рамках выставы было прадстаўлена больш за 100 копій архіўных дакументаў, выяўленых у фондах НАРБ, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Выставу суправаджае аднайменны Інтэрнэт-праект, які ўключае паўнатэкставыя электронныя копіі архіўных дакументаў (http://pswar.rusarchives.ru/).

У межах пасяджэння Круглага стала члены беларускай дэлегацыі праінфармавалі ўдзельнікаў аб тэматыка-відавым складзе дакументальных матэрыялаў па тэме, якія захоўваюцца ў фондах дзяржаўных архіваў Беларусі, а таксама пра публікацыйна-выдавецкую і выставачную працу, якая праводзіцца архівістамі на іх аснове. А.К.Дземянюк у сваім выступленні дадаткова спыніўся на найбольш значных і цікавых дакументах з фондаў беларускіх архіваў, якія ўвайшлі ў выставачны праект.

У гэты ж дзень у рамках афіцыйнай праграмы замежнага візіту было арганізавана наведванне беларускай дэлегацыяй Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва (далей – РДАЛМ), падчас якога прайшла аглядная экскурсія па архіве і адбылася сустрэча з дырэктарам РДАЛМ В.А.Шашковой і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, што дазволіла падрабязна азнаёміцца з практычным вопытам калектыву па арганізацыі працэсаў камплектавання, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў асабістага паходжання.

У рамках рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам Росархіва быў праведзены аналіз ходу выканання ў 2021 годзе мерапрыемстваў Плана сумесных дзеянняў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі на 2020–2022 гады, узгоднены агульныя падыходы ў пытаннях далейшага ўзаемадзеяння і ўдзелу ў мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню.

Інфармацыя пра выставу на партале «Архівы Расіі» даступна па спасылцы.

Выступает Председатель Российского исторического общества, директор Службы внешней разведки Российской Федерации С.Е. Нарышкин

Выступает директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И. Кураш

Участники церемонии открытия выставки

Ознакомительная экскурсия по выставке

Ознакомительная экскурсия по выставке

Ознакомительная экскурсия по выставке

На заседании Круглого стола

На заседании Круглого стола

Выступает директор Национального архива Республики Беларусь А.К. Демянюк