29 студзеня 2021 г. БДАКФФД пры садзейнічанні НАРБ прыняў удзел у рабоце выстаў, падрыхтаваных да Дня беларускай навукі

29 студзеня 2021 г. Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумементаў» (далей – БДАКФФД) пры садзейнічанні дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прыняў удзел у працы выстаў, падрыхтаваных да Дня беларускай навукі ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў падрыхтаваў дакументальную фотавыставу «Гісторыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: малавядомыя фотадакументы», у якой пачынаючы з гісторыі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у наступстве рэарганізаванага ў Беларускую акадэмію навук (1929 г.), паказаны ўсе 9 дзесяцігоддзяў гісторыі НАН Беларусі, уключаючы 2020 г.

У фотавыставе прадстаўлены 93 лічбавыя фотакопіі, многія з якіх малавядомыя і экспанаваліся ўпершыню. Большая частка фотаздымкаў, прадстаўленых на выставе, захоўваюцца ў фондах архіва з грыфам «ОЦ» — «асабліва каштоўныя» і ўяўляюць вялікую гістарычную каштоўнасць для гісторыі Беларусі, у прыватнасці, гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

«Гісторыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: малавядомыя фотадакументы»

Фота БДАКФФД