Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваў выставачны праект «Вялікая Перамога»

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваў выставачны праект «Вялікая Перамога»

Галоўная мэта праекта – захаванне гістарычнай памяці і глыбокае асэнсаванне падзей ваеннага часу.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў арыгіналы і копіі ўнікальных дакументаў: гісторыі партызанскіх атрадаў і брыгад, асабістыя лісткі па ўліку партызанскіх кадраў і ўзнагародныя лісты партызан, шыфраграмы, дакументы аб забеспячэнні партызанскіх атрадаў медыкаментамі і зброяй, журналы баявых дзеянняў.

Экспазіцыя таксама ўключае аўтэнтычны прадметны шэраг з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, манаграфіі, энцыклапедыі, зборнікі архіўных матэрыялаў, дакументы і іншыя друкаваныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках выставачнага праекта можна ўбачыць сцягі партызанскіх атрадаў і баявыя гвардзейскія сцягі з фонду Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.

Кінастудыя “Беларусьфільм” дала для праекта паўсядзённае адзенне партызан і падпольшчыкаў, ваенную форму.

Аб’ёмнасць ўспрыманню ваенных падзей надаюць музейныя прадметы: інструменты зброевых майстэрняў, друкавальны станок, штампы, клішэ, радыёпрыёмнік падпольнай групы, хірургічныя інструменты, якія выкарыстоўваліся ў санчастках партызанскіх атрадаў, а таксама прадметы, сабраныя з месцаў расстрэлу – кайданы, ланцугі, калодкі ваеннапалоннага.

Відэаролік аб выставе, дасць магчымасць пазнаёміцца з яе фрагментамі.

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»

Выставачны праект «Вялікая Перамога»