Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці выдаў зборнік дакументаў ЖЫЦЦЁ НА ВАЙНЕ ў дзённіках артылерыста Аляксея Пятровіча Сапунова

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці да 75-годдзя Вялікай Перамогі выдаў зборнік дакументаў ЖЫЦЦЁ НА ВАЙНЕ ў дзённіках артылерыста Аляксея Пятровіча Сапунова.

Зборнік дакументаў ЖЫЦЦЁ НА ВАЙНЕ ў дзённіках артылерыста Аляксея Пятровіча Сапунова

Прадстаўленае увазе чытачоў выданне ўяўляе сабой прыклад захавання фрагмента памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў выглядзе асабістых дзённікаў аднаго з яе ўдзельнікаў, Сапунова Аляксея Пятровіча.

У кнізе ўпершыню апублікаваны 18 з 25 дзённікаў чырвонаармейца, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Пятровіча Сапунова, якія беражліва захоўваюцца ў фондах дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. У зборнік дакументаў увайшлі не толькі алічбаваныя копіі саміх дзённікаў, але і фотакопіі асабістых дакументаў аўтара.

Дзённікі А.П. Сапунова маюць пэўную гістарычную каштоўнасць, так як у іх асвятляецца жыццё аўтара на фронце. У іх адсутнічаюць звесткі, удакладняючыя дэталі баявых дзеянняў, справаздачы аб ваенных аперацыях. Каштоўнасць іх у іншым – у іх паказана, што, нягледзячы на ўсе нягоды вайны, небяспеку загінуць у любую хвіліну, людзі жылі: любілі, радаваліся, парушалі статуты; нягледзячы на жорсткасць рэжыму, мелі сваё меркаванне аб тым, што адбываецца.

Дзённікі салдата ствараліся на працягу доўгага перыяду часу (лістапад 1941 г. – 6 лютага 1947 г.), у розных умовах. І ўяўляюць сабой часткова пашытыя ўручную з сшыткавых лістоў нататнікі невялікага фармату.

Калекцыя дзённікаў з’яўляецца жамчужынай любога архіва, а дзённікавыя запісы, якія захаваліся і выдадзены без рэдактуры і правак – унікальны від дакументаў, паколькі дазваляюць услед за аўтарам прасачыць за падзеямі ў момант іх здзяйснення, а не праз пэўную, часам вельмі значную, колькасць гадоў.

Зборнік дакументаў ЖЫЦЦЁ НА ВАЙНЕ ў дзённіках артылерыста Аляксея Пятровіча Сапунова