Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку»


Гістарычная даведка

У верасні 1924 г. быў утвораны Полацкі акруговы аддзел Цэнтральнага архіва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

У 1927 г. аддзел быў ператвораны ў акруговы архіў.

З скасаваннем у 1930 г акруговага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Полацкі акруговы архіў быў ліквідаваны, а яго фонды перададзены ў Віцебскае аддзяленне Центрархіва БССР.

У 1937 г. у г. Полацку быў утвораны раённы дзяржаўны архіў.

У час Вялікай Айчыннай вайны архіў быў знішчаны.

У снежні 1944 г. у Полацку, як цэнтры Полацкай вобласці, быў створаны архіўны аддзел, а ў студзені 1945 г. – абласны дзяржаўны архіў. З 1949 года архіў размяшчаўся ў Сафійскім саборы.

У сувязі з ліквідацыяй Полацкай вобласці 14 красавіка 1954 г. абласны архіў рэарганізаваны ў Полацкі гарадскі дзяржаўны архіў, а ў 1957 г. у г. Полацку адноўлены раённы дзяржаўны архіў.

11 лістапада 1963 г. на базе скасаваных Верхнядзвінскага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Ушацкага раённых і Полацкага гарадскога архіваў створаны Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Полацку.

У верасні 1996 г. філіял ператвораны у Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку. 24 траўня 2001 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку атрымаў назву “Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку”.