Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку»

Навукова-даведачны апарат

Колькасць вопісаў — 4 148

Сістэма каталогаў архіва

Сістэматычны каталог 79 162 карт.
Каталог па асабоваму складу 868 карт.

Дапаможныя даведачныя картатэкі


Алфавітная картатэка па спісах выхаванцаў дзіцячых дамоў Полацкай вобласці
Алфавітная картатэка вёсак зоны абслугоўвання дзяржаўным архівам за даваенны перыяд
Аб адводзе зямельных участкаў для будаўніцтва гаражоў
Аб прадастаўленні, пашырэнні, абмене жылой плошчы па дакументах Полацкага гарвыканкама
Аб перайменаванні вуліц гарадоў Полацка і Наваполацка за даваенны перыяд
Спісы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, дакументы якіх часткова або цалкам не захаваліся
Даведкі-арыенціроўкі, даведнікі па арганізацыі і рэарганізацыі калгасаў (па раёнах)

Агляды фондаў

Полацкі павятовы аддзел народнай адукацыі (1918-1924 гг.)

Аўтаматызаваныя пошукавыя сістэмы

Праграмны модуль «Навукова-даведачны апарат» ў складзе АІС архіва

Даведнікі

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і яго філіял у г. Полацку (1917-1941 гг.). Даведнік. Мн., 1972

Занальны дзяржаўны архіў у Полацку (1943-2007 гг.). Даведнік. Мн., 2011 (на рускай мове)

Паказальнік

Геаграфічны паказальнік да пагаспадарчых кніг. Спіс населеных пунктаў Полацкага, Верхнядзвінскага, Лепельскага, Расонскага, Ушацкага раёнаў за 1944-1966 гг.

Даведачна-інфармацыйны фонд архіва

914 адз. зах.

Навукова-даведачная бібліятэка архіва

1 200 адз. зах.
246 камплектаў газет, 85 камплектаў часопісаў

У склад бібліятэкі ўваходзяць: энцыклапедычныя выданні, зборнікі законаў і Указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і БССР, збору твораў класікаў марксізму-ленінізму, зборнікі дакументаў і матэрыялаў аб народнай адукацыі, культурным будаўніцтве, партызанскім руху, барацьбе за Савецкую ўладу ў Беларусі, вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аднаўленні народнай гаспадаркі БССР, кааператыўна-калгасным будаўніцтве, гісторыі царквы; даведачныя выданні па тэрытарыяльна-адміністрацыйным дзяленні, па гісторыі г. Полацка, Полацкага раёна, г. Віцебска і Віцебскай вобласці, Беларусі, навучальныя выданні па гісторыі СССР, БССР, гісторыі КПСС, краязнаўстве, архітэктуры, гістарычнай геаграфіі, гісторыі царквы і рэлігіі, геральдыцы; перыядычныя выданні.