Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава



Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч,1896-1991) – беларускі паэт, празаік, сатырык, драматург, вучоны, грамадскі дзеяч.
Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі.

Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету. Пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі.

Навуковая дзейнасць Кандрата Крапівы гэтак жа шматгранная, змястоўная і глыбокая, як і творчасць. К. Крапіва – акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, аўтар навуковых прац па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве, крытычных артыкулаў па беларускай літаратуры.

Творчыя і навуковыя заслугі пісьменніка адзначаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі.

_______________

Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.