Дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД)


Напрамкі дзейнасці

  • Правядзенне прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі, удасканаленне тэхналогій беспапяровага дакументавання ў дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных установах, арганізацыях, прадпрыемствах
  • Удзел ва ўдасканаленні заканадаўчай, нарматыўнай і метадычнай базы ў мэтах забеспячэння сапраўднасці, дакладнасці і захаванасці электронных дакументаў
  • Пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
  • Метадалагічнае і метадычнае забеспячэнне ведамаснага захоўвання электронных дакументаў, фарміравання і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў
  • Распрацоўка навуковых прынцыпаў і непасрэднае ажыццяўленне экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў
  • Укараненне і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да традыцыйных архіўных дакументаў
  • Навуковае выкарыстанне і публікацыя дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, матэрыялаў па гісторыі развіцця інфарматыкі ў Беларусі, навуковай і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці цэнтра
  • Выяўленне дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і набыццё іх электронных копій
  • Публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый і на машынных носьбітах зборнікаў дакументаў і іншай літаратуры, грамадска-палітычнага, навукова-тэхнічнага, юрыдычнага, навучальнага і даведачнага характару на беларускай мове, рускай і іншых мовах, падрыхтоўка да публікацыі сумесна з архіўнымі ўстановамі зборнікаў навуковых работ і перыядычных выданняў па ўжыванні інфарматыкі ў архіўным справе
  • Распрацоўка праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю асноўных тэхналагічных працэсаў у дзейнасці архіўнай галіны
  • Забеспячэнне функцыянавання інфармацыйнага рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь – сайта “Архівы Беларусі”