З 9 па 13 верасня ў Маскве прайшоў I Міжнародны форум маладых гісторыкаў-архівістаў
З 9 па 13 верасня ў Маскве прайшоў I Міжнародны форум маладых гісторыкаў-архівістаў. Арганізатарам форуму выступіла Расійскае таварыства гісторыкаў-архівістаў пры падтрымцы Расійскага гістарычнага таварыства, фонду «Гісторыя Айчыны», Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. Мэта форуму палягала ў кансалідацыі маладых архівістаў Расіі і краін блізкага замежжа для стварэння агульнага інфармацыйнага поля абмену інфармацыяй і далейшай камунікацыі паміж маладымі архівістамі краін-удзельніц.
Удзел у форуме прынялі маладыя супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці – архівісты Вольга Васільеўна Лісюк і Наталля Андрэеўна Канашэўская.
Урачыстае адкрыццё форуму адбылося ў Грамадскай палаце Расійскай Федэрацыі 10 верасня, дзе прывітальнае слова ўдзельнікам прагучала ад рэктара Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта (РГГУ) Аляксандра Барысавіча Безбародава, намесніка старшыні праўлення Расійскага таварыства гісторыкаў-архівістаў Рыгора Мікалаевіча Ланскога і дэкана факультэта архіўнай справы Гісторыка-архіўнага інстытута (ИАИ) РГГУ Алены Пятроўны Малышавай. Для гасцей была арганізавана экскурсія па Расійскаму дзяржаўнаму гуманітарнаму ўніверсітэту і Гісторыка-архіўнага інстытута РГГУ. У ходзе экскурсій у сценах Гісторыка-архіўнага інстытута РГГУ былі праведзены майстар-класы і лекцыі па тэмах «Актуальныя напрамкі і методыкі крыніцазнаўчых даследаванняў», «Што мы пакінем у спадчыну?» і іншыя.
У рамках форума ўдзельнікі наведалі Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі, дзе адбылася экскурсія па архіву і адукацыйны блок ад экспертаў. Варта адзначыць, што вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікаў арыгінал Маніфеста аб адрачэнні Мікалая II ад пасады і яго асабісты дзённік.
У трэці дзень працы форума ўдзельнікі адправіліся ў горад Краснагорск Маскоўскай вобласці, дзе іх сустрэлі супрацоўнікі Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў. У кіназале архіва хлопцы паглядзелі падабраны ўнікальныя відэахронікі, прысвечаныя царскай сям’і за 1896-1916 гг., пасяджэнню I Дзяржаўнай думы 1906 г. і іншым значным падзеям мінулага. Не меншую цікавасць выклікала студэнцкая праца да 90-годдзя РГАКФД – фільм «Убачыць мінулае», які знаёміць гледача з гісторыяй дзейнасці архіва, складам фондаў архіва кінафотадакументаў і змяшчае незвычайную падборку кінадакументаў. Таксама хлопцы наведалі архіўныя сховішчы кінадакументаў, фотадакументаў і відэафанаграмм, пазнаёміліся з працай розных аддзелаў і прынцыпамі лічбавання, апрацоўкі відэа дакументаў на плёнцы.
Урачыстая цырымонія закрыцця І Міжнароднага форума маладых гісторыкаў-архівістаў адбылася 13 верасня ў Галоўным архіўным упраўленні горада Масквы. Для ўдзельнікаў правялі аглядную экскурсію па Цэнтральнаму дзяржаўнаму архіву горада Масквы, а пазней у канферэнц-зале ўдзельнікі прадставілі свае даклады і прэзентацыі па развіцці архіўнай справы сваіх дзяржаў. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці выступілі з дакладамі «Гісторыя архіўнай справы Рэспублікі Беларусь» (Лісюк Вольга Васільеўна) і «Мінулае на службе сучаснасці: установа Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў 1938-2018 гг.» (Канашэўская Наталля Андрэеўна) і пазнаёмілі ўдзельнікаў форуму з гісторыяй развіцця архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, асноўнымі напрамкамі дзейнасці і перспектывамі развіцця галіны.
У завяршэнне арганізатары падвялі вынікі форуму і ўручылі ўдзельнікам сертыфікаты. Па выніках форуму складзена рэзалюцыя, якая заклікае да кансалідацыі моладзі ў сферы архіўнай справы ў Расіі і краінах СНД, стварэнню моладзевай Грамадскай палаты пры Расійскім таварыстве гісторыкаў-архівістаў і рэгулярнага правядзення форумаў, канферэнцый і злётаў для маладых гісторыкаў-архівістаў у далейшым.