Урачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня жанчын
7 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня жанчын. Для работнікаў архіва з канцэртнай праграмай выступіў узорны музычны калектыў падшэфнай школы №77 г.Мінска.
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк павіншаваў жанчын архіва са святам, адзначыў іх вялікі ўклад у развіццё архіўнай галіны і ў паспяховае выкананне і перавыкананне ўсіх планавых паказчыкаў архіва. Далей А.К.Демянюк ўручыў ўзнагароды найбольш выдатным работнікам НАРБ. Таксама дырэктар НАРБ зачытаў віншаванні, накіраваныя ў адрас жанчын-архівістаў ад калег з Беларусі і Расіі, арганізацый і дзяржаўных органаў.
Павіншаваць жанчын НАРБ таксама прыйшоў вядомы прадказальнік, астролаг, кандыдат натальных навук – архівіст Альфрэд! Ён агучыў гадавыя прадказанні па ўсіх структурных падраздзяленнях і выказаў упэўненасць, што ўсе пастаўленыя перад архівам задачы будуць выкананы!
Сход прайшоў у нязмушанай і душэўнай атмасферы.
![]() |
| 1. Віншаванне жанчын НАРБ |
![]() |
| 2. Выступленне ўзорнага музычнага калектыву падшэфнай школы №77 г.Мінска |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
| 4. Выступленне ўзорнага музычнага калектыву падшэфнай школы №77 г.Мінска. |
![]() |
| 5. Віншаванне дырэктара НАРБ А.К.Дзямянюка |
![]() |
| 6. Узнагароджанне выдатных работнікаў НАРБ |
![]() |
| 7. Узнагароджанне выдатных работнiкаў НАРБ |
![]() |
| 8. Узнагароджанне выдатных работнікаў НАРБ |
![]() |
| 9. Кандыдат натальных навук Альфрэд і яго памочнік Марацік |
![]() |
| 10. Калектыўнае фота работнікаў НАРБ |









