Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна адзначыў 85-гадовы юбілей

11 лютага 2025 г. у дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 85-годдзю з дня ўтварэння архіва. З віншавальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар архіва Вянсковіч А.Б., які расказаў пра гісторыю станаўлення архіўнай установы і асноўныя віды яе дзейнасці, выказаў словы падзякі калектыву і ветэранам архіўнай службы і пажадаў дабрабыту і творчых поспехаў.

З юбілейнай датай установы прыбылі павіншаваць шаноўныя госці: начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Байданава Юлія Уладзіміраўна, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Глушакоў Міхаіл Міхайлавіч, начальнік упраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юргель Алена Іванаўна, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Забалотная Аліна Юзэфаўна, дырэктары Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Горбач Людміла Мікалаеўна, занальных дзяржаўных архіваў г.Ліды і г.Навагрудка Свірко Святлана Генадзеўна і Забелінская Ала Сцяпанаўна, прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: дацэнт і загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Амелька Сяргей Уладзіміравіч і дацэнт эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Колышка Аляксандр Мар’янавіч.

Несумненна, сярод шаноўных гасцей былі і захавальнікі гісторыі, адданыя архіўнай справе – вельмі паважаныя архівісты-ветэраны: Батракова Карына Пятроўна (дырэктар з 1986 па 2003 гады), Афанасьева Таццяна Юр’еўна (дырэктар з 2003 па 2024 гады), Юрчанка Тамара Мікіцічна, Чушэль Ганна Міхайлаўна, Бекіш Ніла Уладзіміраўна, Вярбіцкая Антаніна Сцяпанаўна, Гарачава Роза Фуатаўна, Славінская Галіна Мечыславаўна, Рабухіна Ірына Браніславаўна і Яскевіч Тэрэса Мечыславаўна.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў цёплай абстаноўцы. Госці павіншавалі калектыў з юбілейнай датай і перадалі памятныя падарункі. Супрацоўнікам архіва за добрасумленную працу, узорнае выкананне прафесійных абавязкаў і ў сувязі з 85-годдзем установы былі ўручаны Падзякі і Ганаровыя граматы.

 

1. Шаноўныя госці падчас экскурсіі (справа дырэктар НГАБ у г.Гродна Вянсковіч А.Б., дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Міклашэвіч С.І., начальнік упраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юргель А.І., начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Байданава Ю.У., дырэктар Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці Горбач Л.М., дырэктары занальных дзяржаўных архіваў г.Навагрудка і г.Ліды Забелінская А.С. і Свірко С.Г.).
2. Байданава Ю.В. (справа) уручае Падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству вядучаму архівісту НГАБ у г.Гродна Сіверцавай М.А. (злева).
3. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Глушакоў М.М. (злева) уручае памятны падарунак дырэктару НГАБ у г.Гродна Вянскавічу А.Б. (справа).
4. Пры ўручэнні памятных падарункаў ад дырэктараў дзяржаўных архіваў Гродзенскай вобласці і занальных архіваў г.Навагрудка і г.Ліда.
5. Агульнае фота шаноўных гасцей і ветэранаў архіўнай службы.