Дакументальная выстава «1917. Рэха рэвалюцыі»

6 лістапада 2024 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы «1917. Рэха рэвалюцыі», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі з’явілася магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі адной з асноў сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

У снежні 1917 г. у Мінску быў створаны абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Пад кіраўніцтвам савецкіх і партыйных арганізацый ажыццяўляліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні: праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, ўсталёўваўся працоўны кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, уводзіўся 8-гадзінны працоўны дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян, пашыралася сетка школьных устаноў, ўводзілася бясплатная адукацыя, разгортвалася праца па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

На выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.

 

1. Банэр выставы «1917. Рэха рэвалюцыі»
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
3. Архіўныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе
4. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны азнаямляе з выставай супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
5. Дакументы НАРБ на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
6. Дакументы НАРБ на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
7. Дакументы НАРБ на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
8. Дакументы НАРБ на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
9. Дакументы НАРБ на выставе «1917. Рэха рэвалюцыі»
10. Дакументальная выстава «1917. Рэха рэвалюцыі»
11. Пастанова Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 1917 г.
12. Інструкцыя па пытанні арганізацыі Беларускага з’езда і іншых мерапрыемстваў, 1917 г.