Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
У кастрычніку па ўсёй краіне стартавала акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Многія прадпрыемствы і арганізацыі нашай краіны ўжо прынялі ў ёй удзел. Не застаўся ў баку і калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе». 31 кастрычніка 2024 г. супрацоўнікі архіва разам з супрацоўнікамі Лідскага міжраённага аддзела прымусовага выканання прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі. Яны высадзілі каля 2500 саджанцаў елкі на адным з участкаў Бярдоўскага лясніцтва Лідскага лясгаса. Гэта не толькі важны крок да аднаўлення экасістэмы, але і магчымасць для кожнага ўнесці свой уклад у абарону прыроды.
1. Супрацоўнікі архіва разам з супрацоўнікамі Лідскага міжраённага аддзела прымусовага выканання прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі. |
2. Супрацоўнікі архіва з работнікам Бердаўскага лясніцтва. |
3. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі лесу. |
4. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі лесу. |
5. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі лесу. |