Семінар па супрацьдзеянню карупцыі для кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў

26 верасня 2024 г. Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь быў праведзены навукова-практычны семінар «Супрацьдзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях». Семінар наведалі кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, іх намеснікі, галоўныя бухгалтары і работнікі, якія знаходзяцца ў рэзерве на кіруючыя пасады.

Ва ўступным слове дырэктар Дэпартамента Алег Леанідавіч Воінаў указаў на актуальнасць правядзення гэтага мерапрыемтсва з пункту гледжання разумення кіраўнікамі ўсёй важнасці арганізацыі і правядзення ў архівах мэтанакіраванай працы па супрацьдзеянню і прафілактыцы карупцыі.

Перад удзельнікамі семінара выступіў старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Васільевіч Трубчык (тэма: «Супрацьдзеянне правахоўных органаў карупцыі ў Рэспубліцы Беларусь») і начальнік аддзела распрацоўкі мер па супрацьдзеянню арганізаванай злачыннасці і карупцыі Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук Алена Аляксееўна Караціч (тэма: «Арганізацыя працы па супрацьдзеянню карупцыі ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь»).

У заключэнне лектары адказалі на пытанні ўдзельнікаў семінара.

 

1. Удзельнікі навукова-практычнага семінара
2. Выступленне Воінава А.Л.
3. Выступленне Трубчыка С.В.
4. Выступленне Караціч А.А.
5. Удзельнікі навукова-практычнага семінара