Аб правядзенні пасяджэння калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

24 чэрвеня 2024 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).

На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Аб досведзе аблічбоўвання дакументаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь.
2. Аб супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі ў рэалізацыі сумесных праектаў у галіне выкарыстання дакументаў на рэгіянальным узроўні.
3. Аб рабоце з моладдзю

Па першым пытанні парадку дня з дакладам выступіла намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Ганна Уладзіміраўна, якая адзначыла, што стварэнне лічбавых копій архіўных дакументаў уваходзіць у комплекс задач па забеспячэнні захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі выконваюцца з нарастаючым вынікам мэтавыя і асноўныя паказчыкі «стварэнне электронных старонак справы» і «алічбоўванне спраў» падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» і штогадовых зацверджаных планаў работы дзяржаўных архіўных устаноў. Галіной плануецца аблічбаваць да канца 2030 года 50% асабліва каштоўных спраў. Пры гэтым неабходна забяспечваць належную якасць стварэння і ідэнтыфікацыі лічбавых копій фонду карыстання, а таксама ўлік, захоўванне і выкарыстанне ўсіх ствараемых лічбавых копій архіўных дакументаў.

Судакладчыкам выступіў дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, які падзяліўся вопытам сістэмнага падыходу ў стварэнні лічбавых копій дакументаў, які дазволіў архіву забяспечыць рост аб’ёмаў аблічбоўвання з 35 тысяч (35◦084) (651 адзінак захоўвання) у 2022 годзе. (50◦593) электронных старонак (380 адзінак захоўвання) у 2023 годзе.

Каментуючы прадстаўленую інфармацыю, дырэктар Дэпартамента Воінаў Алег Леанідавіч даручыў дзяржаўным архіўным установам распрацаваць планы работ па аблічбоўванні архіўных дакументаў да 2030 года ўключна.

Па другім пытанні парадку дня з дакладам выступіла дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» Карапузава Ганна Генадзеўна. У дакладзе былі прыведзены прыклады супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання дакументаў з рознымі іншымі арганізацыямі: дзяржаўнымі органамі, установамі адукацыі, установамі культуры, сродкамі масавай інфармацыі. Членамі калегіі работа архіва ў гэтым напрамку была прызнана здавальняючай.

Па трэцім пытанні выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч.

А.Я.Цвяткоў прывёў падрабязны аналіз працы з моладдзю, якая праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі. Прыведзеныя статыстычныя даныя сведчаць аб недастатковай прапрацоўцы гэтага напрамку. У прыватнасці, у адзінаццаці дзяржаўных архіўных установах адсутнічаюць маладыя спецыялісты (ва ўзросце да 31 года); агульная колькасць маладых спецыялістаў у абласных і занальных архівах складае ўсяго 6 працэнтаў;

недастаткова ажыццяўляецца прыцягненне маладых работнікаў да рэалізацыі ажыццяўляных праектаў і ініцыятыў: рэспубліканская акцыя «Архівы – Школе», «Юны-архівіст», выдавецкая дзейнасць, падрыхтоўка і прэзентацыя выставачных праектаў, падрыхтоўка артыкулаў у газеты і часопісы, інтэрв’ю ў СМІ, а таксама грамадскага жыцця устаноў.

Сур’ёзную дыскусію выклікала пытанне аб арганізацыі працы сярод маладых работнікаў устаноў па падрыхтоўцы канкрэтных практычных прапаноў па выкарыстанні штучнага інтэлекту ў архіўнай сферы дзейнасці.

Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, падводзячы вынікі пасяджэння калегіі адзначыў, што навуковы патэнцыял абавязкова павінен спалучацца з практычнымі дзеяннямі, работа па названых напрамках павінна быць сістэмнай і планавай.

 

1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве
2. Выступае намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента Качаткова Ганна Уладзіміраўна
3. Выступае намеснік дырэктара Дэпартамента Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч.